Пн-Пт 18:00-21:00

Уражэнец Івацэвіцкага раёну гісторык Генадзь Сагановіч абараніў доктарскую ў Варшаве

30 мая рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. Гэта аналаг ступені доктара гістарычных навук у беларускай сістэме.

Для гэтай ступені асобнай дысертацыі ў еўрапейскіх універсітэтах не патрабуецца. За падставу абароны бярэцца габілітацыйная манаграфія і ўвесь навуковы даробак. У выпадку Генадзя Сагановіча манаграфіяй была ягоная кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа».

57-гадовы ўраджэнец вёскі Турная пад Івацэвічамі Генадзь Сагановіч — выдатны беларускі гісторык. Ён аўтар папулярнай кнігі «Невядомая вайна» і суаўтар «Дзесяці вякоў беларускай гісторыі», заснавальнік альманаха «Беларускі гістарычны агляд». У 2005 годзе яго звольнілі з Акадэміі навук Беларусі нібыта за «парушэнне працоўнай дысцыпліны» ў часе чысткі навуковых апанентаў тагачаснай афіцыйнай ідэалогіі.

Источник: https://nn.by/?c=ar&i=210577

Теги:
Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

 

Новости Ивацевичей

VK
ОК
FB

 

События

Акции

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили