Пн-Пт 18:00-21:00

«Гэта палітычнае пытаньне». Чаму на Берасьцейшчыне бунтуе сьвінакомплекс.

У Янаўскім раёне на мяжы закрыцьця сьвінакомплекс «Сухое» на 45 тысяч галоў. Супрацоўнікі расказваюць, што ў сьвінакомплексе ўжо засталося менш за палову пагалоўя: сьвіней забіваюць спрэс, нават паросных сьвінаматак.

Людзям патлумачылі, што на сьвінакамбінаце ад 11 чэрвеня карантын, аднак гэта не «афрыканская чума» і сьвіньні здаровыя. Працаўнікі расказваюць, што на карантыне пагалоўе ніхто ня лечыць і ня корміць.

«На ўсё гэта немагчыма глядзець бязь сьлёз», — кажуць супрацоўнікі «Сухога».

 

Карэспандэнт Свабоды паразмаўляў каля сьвінакомплексу зь некалькімі дзясяткамі працаўнікоў. Людзі кажуць, што на прадпрыемстве працуюць каля 270 чалавек, аднак цяпер многіх адпраўляюць у адпачынкі, у тым ліку і за свой кошт «па сямейных абставінах».

«Пра тое, што комплекс зачыняюць, нам ніхто не абвяшчаў. Працаўнікі сьвінакомплексу проста ўзьнялі бунт, таму што пачалі выразаць пагалоўе», — кажа жанчына.

Каго людзі вінавацяць у праблемах

У праблемах сьвінакомплексу людзі вінавацяць Драгічынскі камбікормавы завод, да якога далучылі комплекс «Сухое».

«З 2006 да 2018 году ў нас зьмяніліся 11 кіраўнікоў. Комплекс перастаў даваць вынікі, стаў стратным…», — кажа працаўніца сьвінакомплексу.

«Грошай у рэканструкцыю ніхто не ўкладаў, сьвінакомплекс ішоў на дно. Ні на запчасткі, ні на мэдыкамэнты, ні на вакцыны, ні на бэнзін… На ўсё гэта грошы трэба было выпрошваць, таму што ўсе нашы грошы ішлі на рахункі Драгічынскага камбікормавага заводу. Паўтара года Драгічынскі камбікормавы завод у нашым жыцьці ня ўдзельнічае ўвогуле. Таму што кармы нам пастаўляе пінскі завод. У нас з сакавіка ёсьць антыкрызісны дырэктар, які займаецца вывадам прадпрыемства з крызісу. Нашаму раённаму кіраўніцтву трэба было біць трывогу, калі яны хомскі сьвінакомплекс распусьцілі», — кажуць людзі.

Завод прызналі «эканамічна недзеяздольным»

Сьвінакомплекс «Сухое» існуе з 1982 году, тут разводзілі да 45 тысяч сьвіней. Цяпер, кажуць працаўнікі, засталося менш за палову ад гэтай колькасьці, і сьвіней працягваюць вывозіць на мясакамбінаты.

У гэтым пераканаліся і карэспандэнты Свабоды — у момант прыезду журналістаў на жывёлавозы зганялі сьвіней.

Драгічынскі камбікормавы завод, да якога далучаны сьвінакомплекс «Сухое», перажывае не найлепшыя часы, бо ня можа разьлічыцца з запазычанасьцю. 21 чэрвеня эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў завод «эканамічна недзеяздольным» і прызначыў плян санацыі (фінансавага аздараўленьня) да канца 2019 году.

Свабода спрабавала распытаць наконт пэрспэктываў сьвінакомплексу «Сухое» першага намесьніка старшыні Янаўскага райвыканкаму, начальніка ўпраўленьня па сельскай гаспадарцы Аляксандра Маліча. Аднак той даваць камэнтар праз тэлефон адмовіўся.

«Прыяжджайце да мяне, усё распавяду, пакажу. Праз тэлефон нічога гаварыць ня буду, я вас ня бачу, ня ведаю, хто вы».

Источник: https://www.svaboda.org/a/29345102.html

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

 
VK
ОК
FB

 

События

Акции

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили