Пн-Пт 18:00-21:00

31 мая ў Драгічыне стартуе міжнародны конкурс «Палескі агеньчык»

Ужо заўтра Драгічын на некалькі дзён зноў стане музычным цэнтрам краіны – у горадзе стартуе 3-ці Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Арт-дырэктар конкурсу, наш славуты зямляк, піяніст і кампазітар Юрый Бліноў абяцае захапляльнае і насычанае музычнае свята з удзелам прадстаўнікоў 14 краін свету.

Трэба адзначыць, што гэта добрая справа была распачата нашым таленавітым суайчыннікам на сваёй малой радзіме ў 2014-м годзе і ў далейшым знайшла падтрымку на ўзроўні аблвыканкама, райвыканкама і многіх жыхароў Драгічыншчыны. І сёння гэта мерапрыемства, якое дае магчымасць не толькі пазнаць чароўны свет класічнай музыкі і паслухаць выступленне лепшых выканаўцаў свету, але і адкрыць новыя імёны на небасхіле музычнай культуры, мае дастойны працяг. Вось і 3-ці Міжнародны конкурс юных музыкантаў “Палескі агеньчык”абяцае даволі насычаную і захапляльную праграму і цікавыя сустрэчы.

Як паведаміў арт-дырэктар мерапрыемства Юрый Уладзіміравіч Бліноў, на працягу некалькіх дзён – з 31 мая па 2 чэрвеняна сцэнах гарадскога Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў і гімназіі г. Драгічына будуць спаборнічаць юныя піяністы, кампазітары, баяністы і акардэаністы ва ўзросце ад 6 да 21 года. Традыцыйна ў ГДК пройдуць і канцэрты з удзелам славутых музыкантаў, членаў журы конкурсу: канцэрт адкрыцця (31 мая ў 19.30), на якім выступяць выбітныя піяністы Сяргей Кузняцоў (Расія), Марка Марцін (Эстонія), Юрый Бліноў і Наталля Котава-Громава (Беларусь), і канцэрт “Musica Nova” (2 чэрвеня а 19-й гадзіне) з твораў членаў журы – кампазітараў Валерыя Воранава (Германія), Веранікі Рыш-Швец (Францыя), Золтана Алмашы (Украіна), Канстанціна Яськова і Юрыя Блінова (Беларусь).

 

Журы катэгорыі “Баян/акардэон” узначальвае сусветна вядомы акардэаніст, прафесар, віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі баяна і акардэона Цібар Рац (Славакія), для якога Драгічын стаў адным з улюбёных месцаў. У складзе журы таксама будзе знакамітая беларуская акардэаністка Лідзія Скачко, наш зямляк, выкладчык сталічнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Сяргей Авадок, вядомы баянны кампазітар Аляксандр Пажарыцкі, баяніст, заслужаны артыст Польшчы Аляксандр Шугаеў.

А самае цікавае адбудзецца ў нядзелю, 3 чэрвеня, на сцэне ГДК – упершыню ў гісторыі конкурсу фінал катэгорыі “Фартэпіяна” пройдзе ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Мурада Асуіла (Марока). Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых на гэтую ўнікальную падзею. Уваход на яе, як і на ўсе праслухоўванні конкурсу, – свабодны. Прыходзьце, каб паслухаць і падтрымаць выканаўцаў сваімі апладысментамі. Бо прымаць у сваім горадзе музыкантаў, якія выступалі ў лепшых канцэртных залах свету, – сапраўды рэдкая ўдача!

Источник: http://www.drogichin.by/novosti/31-maya-%D1%9E-dragichyne-startue-mizhnarodny-konkurs-paleski-agenchyk/

Теги:
Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

 

Новости Дрогичина

VK
ОК
FB

 

События

Акции

Печать на майке

+375 29 800 55 06

Печать на майке

28.00 руб. 24.00 руб.

Прошивка Телефона

+375298450072

Прошивка Телефона

20.00 руб. 15.00 руб.

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

+375298450072

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

30.00 руб. 25.00 руб.

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

+375298450072

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

35.00 руб. 30.00 руб.

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

+375298450072

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

20.00 руб. 15.00 руб.

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

+375298450072

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

30.00 руб. 25.00 руб.

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

+375298450072

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

25.00 руб. 20.00 руб.

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

+375298450072

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

30.00 руб. 25.00 руб.

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили