Пн-Пт 18:00-21:00

Паэтычнае свята «Лунінская восень» у чатырнаццаты раз прымала гасцей

«А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?». Лейтматывам паэтычнага свята «Лунінская восень» у гэтым годзе сталі радкі з верша Генадзя Бураўкіна.

Гасцінны Лунінскі яслі-сад-сярэдняя школа ў Лунінецкім раёне ўжо чатырнаццаты раз сустракаў гасцей паэтычнага свята «Лунінская восень».

Відавочна, і на гэта з удзяч-насцю звярталі ўвагу госці-ўдзельнікі, што калектыву школы на чале з дырэк-тарам Сяргеем Іванавічам Кураком удалося закласці і прадаўжаць традыцыі гэтай надзвычай пекнай падзеі. І увогуле захоўваць свята, прадаўжаць яго, нягледзячы на розныя акалічнасці.

У цэнтры сцэнару – прыгожыя таленавітыя дзеці. Вучні школы сустракалі гасцей беларускай песняй, хлебам-соллю, распавялі аб гісторыі паэтычнага свята, падзеі якога захоўваюцца на стэндах алеі «Лунінскай восені» розных гадоў. Школь-нікі запрасілі ў краязнаўчы куток, а таксама ў пакой «Сялянская хатка», дзе ў інтэр’еры часоў нашых дзядуль і бабуль чакалі традыцыйныя пачастункі таго ж часу.

«Школьныя калідоры – нібы працяг нашай вёскі», – гавораць вядучыя, запрашаючы ў вандроўку па мясцовым мінулым са знаходжаннем бескаштоўных скарбаў. Узяць хоць бы гісторыю мясцовага святара Платона Ціхановіча, які у 1875 годзе стварыў першую беларускую граматыку. Урывак з яе традыцыйна дэманструюць уражаным гасцям.

Які настрой складаецца ў гасцей свята, можна ўявіць хаця б па такім факце: паэтэса Валянціна Трухнова яшчэ да свайго выступлення ля мікрафона напісала верш, прысвечаны падзеі, якая толькі адбываецца, – муза наведала творчага чалавека.

Нагадаю, што «Лунін-ская восень-2018» была прысвечана малой радзіме, а таксама чалавеку, для якога родныя мясціны заўсёды былі крыніцай натхнення,

– Міколе Елянеўскаму, вя-домаму пісьменніку і журналісту, ініцыятару і аднаму з заснавальнікаў гэтага паэтычнага свята, ураджэнцу Луніна, былому рэдактару нашай газеты. Мікола Васільевіч рана пайшоў з жыцця, у гэтым годзе адзначаецца яго 70-годдзе, з гэтай нагоды школа падрыхтавала кранальную відэазамалёўку.

  • Паэтычнае свята «Лунінская восень» у чатырнаццаты раз прымала гасцей

Прывітаць удзельнікаў свята прыехалі пісьменнік Анатоль Крэйдзіч, дарэчы, таксама адзін са стваральнікаў «Лунінскай восені», жонка Міколы Елянеўскага Надзея Мікалаеўна, удзель-нікі народнага аб’яднання «Муза» на чале з Вольгай Грыдзюшка…

Асноўнай падзеяй свята стала ўручэнне дыпломаў пераможцам лунінецкага раённага літаратурнага конкурсу «Услаўляю цябе, родны край!». Лепшымі прызнаны конкурсныя творы Алега Арашкевіча (гімназія г. Лу-нінца), Яны Сумарэвіч (Дварэцкі яслі-сад-СШ), Ульяны Ярмолавай, Дзіяны Бойка, Каці Швед (СШ № 3 г. Лунін-ца), Арсенія Ільючыка (Лу-нінскі яслі-сад-СШ), Ціхана Брэзіна (Дзятлавіцкая СШ), Веранікі Соц і Марыі Кавалевіч (СШ № 2 г. Лунінца), Ліліі Навуковіч (Лахвенская СШ).

Свае падарункі пачынаючым паэтам уручыла і прадстаўнік раёнкі «Лунінецкія навіны» Марыя Яраховіч.

І ў газеце, і ў творчым аб’яднанні «Муза» будуць шчыра вітаць таленавітых дзяцей. А яны ў сваю чаргу на ўсё жыццё запомняць свае першыя поспехі і, канешне, удзел у сапраўдным свяце паэзіі, якому ўсе жадалі жыць і развівацца, – «Лунінская восень».

Людміла Рэбкавец.

Источник: http://www.pinsknews.by/?p=62286

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

Новости Пинска

VK
ОК
FB

События

Minimal Groove Band 14 декабря

+375 1652 2-16-97

Minimal Groove Band 14 декабря

Акции

Печать на майке

+375 29 800 55 06

Печать на майке

28.00 руб. 24.00 руб.

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

+375298450072

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

20.00 руб. 15.00 руб.

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

+375298450072

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

35.00 руб. 30.00 руб.

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

+375298450072

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

30.00 руб. 25.00 руб.

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

+375298450072

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

30.00 руб. 25.00 руб.

Прошивка Телефона

+375298450072

Прошивка Телефона

20.00 руб. 15.00 руб.

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

+375298450072

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

30.00 руб. 25.00 руб.

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

+375298450072

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

25.00 руб. 20.00 руб.

Дрогичин

Все новости Дрогичина

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили