Пн-Пт 18:00-21:00

Шчодры наш «Янаўскі кірмаш»

Вялікі распродаж сельскагаспадарчай прадукцыі прайшоў у мінулую нядзелю на пляцоўцы, што развярнулася ў раёне трэцяй школы горада Іванава.

З першых хвілін працы гандлёвых кропак пакупнікі разбіралі тавар. Да латкоў з гароднінай, рыбай, суха-фруктамі тут жа з'явіліся чэргі.
Аб вялікай зацікаўленасці жыхароў да кірмашу сведчыць той факт, што ўжо ў 9 раніцы многія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы распрадалі свой тавар.
У натоўпе міжволі стала сведкай гутаркі двух пенсіянераў.
– Спецыяльна адкладалі з жонкай грошы з пенсіі, каб восенню на кірмашы купіць на зіму і цыбулю, і моркву, і капусту.
– А я прыехаў за рыбай, яна тут гарантавана свежая і танная, як і ўсе астатнія прадукты.
Мабыць, першае, чым цікавіліся спажыўцы, – бульба. Яе можна было набыць ад 25 кап. за кілаграм. Цыбуля каштавала 40–50 кап., перац – ад 50 кап. да 1,5 руб., морква – 40–55 кап., капуста – 40–46 кап., буракі – 40–50 кап. Цана на памідоры вар'іравалася ад 50 кап. да 3,5 руб. Часнок каштаваў ад 2 да 3,96 руб.


ААТ «Снітава- Агра» прадставіла на продаж яблыкі па 20 кап., калі кошт у іншых прадаўцоў быў 50 кап. Мёд на кірмашы быў самы разнастайны па 6–14 руб. за кг.
Свежага карпа вялікіх памераў можна было купіць па 5 руб. за кг, таўсталобіка і карася – па 3 руб. Гадавальнікі са ўсёй вобласці прывезлі на кірмаш саджанцы яблынь, груш, персіка, парэчкі і інш.
Таксама на кірмашы была прадстаўлена малочная прадукцыя, нехарчовыя і іншыя тавары.
Для асобных катэгорый грамадзян у гэты дзень валанцёры БРСМ і ТЦСАН арганізавалі бясплатную дастаўку набытай прадукцыі. Нагадаем, што такой паслугай можна было скарыстацца толькі ў першы дзень кірмашу.
У гэты не па-асенняму цёплы і сонечны дзень на кірмашы была атмасфера свята. Са сцэны наведвальнікаў забаўлялі песнямі і скокамі калектывы мастацкай самадзейнасці Іванаўшчыны.

Источник: http://www.janow.by/gazeta-yana-ski-kraj/nashi-rubriki/obshchestvo/shchodry-nash-yana-ski-kirmash

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

 

Новости по теме

VK
ОК
FB

 

События

Акции

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили